Якби вы зналі, панічы,
Дзе людзі плачуць жывучы,
Дык вы б элегій не стваралі
Багоў дарма не выхвалялі,
На нашы слёзы плюючы.
За што, не знаю, называюць
Хаціну ў гаю ціхім раем.
Я ў хаце мучиўся калісь,
У першы раз даўвно цяклі,
Мае там слёзы! Я не знаю,
Ці ёсть такое ў Бога зло,
Што ў той хаціне не жыло?
А хату раем называюць!
Не называю яе раем,
Тую хаціначку у гаю
Над чыстым ставам край сяла.
Мяне там маці спавіла
І спавіваючы спявала,
Сваю нуду пералівала
Сваёй дзяціне... У гаю,
У той хаціне, у раю,
Я бачыў пекла... Там няволя,
Работа цяжкая, ніколі
І памаліцца не даюць.
А маці добрую маю,
Там маладую, — у магілу
Галеча й праца палажыла.
Там бацька, плачачы з дзяцьмі
(З нас кожны быў малы і голы),
Не вытрымаў ліхое долі,
Памёр на паншчыне!.. А мы
Паразыйшліся між людзьмі,
Як мышаняты. Я да школы
Ваду насіці шкалярам.
Браты на паншчыну хадзілі,
Покуль ілбы ім пагалілі!
А сёстры! сёстры! Гора вам,
Мае галубкі маладыя,
Чаго на свеце жывяце?
Вы ў наймах выраслі чужыя,
У наймах косы пабялеюць,
У наймах, сёстры, й памрыце!
(Переклаў Пятрусь Броўка)
Прабыўшы ў Вільні крыху больш за год памешчык Шаўчэнкі разам са сваімі слугамі пераязджае ў Санкт-Пецярбург, куды яго перавялі.
Пан, заўважыўшы здольнасці Тараса да малявання, вырашыў яго аддаць на чатыры гады ў арцель мастака-дэкаратара Васіля Шыраева. Разам з ім Шаўчэнка прымае ўдзел у роспісу Вялікага тэатра як чаляднік-малявальшчык.
У Пецярбургу Шаўчэнка знаёміцца са сваім земляком Іванам Сашэнка. Тут жа ён сустрэў і К. Брулова, В. Жукоўскага, В. Грыгаровіча, А. Венецыянава, А. Макрыцкага, — людзей, якія адыгралі ключавую ролю ў далейшым вызваленні паэта з прыгону.
Дзякуючы ўпартай працы над сабой Шаўчэнка дамагаецца значных поспехаў у жывапісу. Ён стаў выдатным партрэтыстам і вялікім майстрам акварэльнага малюнка; за поспехі ў вучобе атрымлівае ад Акадэміі тры срэбных медалі: ў 1840 годзе за карціну «Хлопчык-жабрак дае хлеб сабаку», ў 1841 за карціну «Цыганка-варажбітка». Першы малюнак, за які Тарас Рыгоравіч атрымаў сярэбраны медаль ў 1839 годзе, да нас не дайшоў.
У адрозненне ад іншых студэнтаў Акадэміі, ён у сваіх працах адлюстроўвае людзей з народа: прыгонную дзяўчыну, дзяцей, цыганку і іншых, спрабуючы прыцягнуць увагу грамадства да прыгнечанага народа.
Падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, Шаўчэнка знаёміцца з гісторыяй сваёй радзімы, Грэцыі, Рыма, з лепшымі творамі прагрэсіўных пісьменнікаў Расіі — Пушкіна, Лермантава, Гогаля; чытае творы ўкраінскіх пісьменнікаў — Катлярэўскага, Квіткі-Аснаўяненка і іншых.
Таксама ён знаёміцца з выдатнымі творамі заходнееўрапейскай літаратуры, вывучае французскую мову, — усё гэта ў значнай ступені падвышае палітычны і культурны ўзровень паэта.
У траўні 1843 Тарас Шаўчэнка разам з Яўгенам Грабёнкай выязджае ва Украіну. Ён падарожнічае па сёлах і гарадах, сустракаецца і камунікуе з простым народам, піша шэраг эцюдаў і эскізаў.
У пачатку чэрвеня наведвае Кіеў і Кіеўскую губерню, знаёміцца са студэнтамі і інтэлігенцыяй, вывучае гістарычныя і культурныя славутасці, запісвае народныя песні і паданні, замалёўвае пейзажы і старадаўнюю архітэктуру.
У канцы лета Тарас падарожнічае па поўдні Украіны. Пазней — у кастрычніку — пасяляецца ў Ягоціне ў флігелі маёнтка князя Мікалая Рэпніна.
У канцы лютага 1844 г. Шаўчэнка вяртаецца ў Пецярбург, дзе працягвае навучанне ў Акадэміі Мастацтваў.
У траўні 1846 Тарас Шаўчэнка знаёміцца з гісторыкам Мікалаем Кастамаравым, адным з арганізатараў Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства, а са снежня пачынае наведваць паседжанні, дзе чытае сябрам таварыства сваю рэвалюцыйныю паэзію.
Сябрамі таварыства былі выхаванцы і супрацоўнікі Кіеўскага і Харкаўскага універсітэтаў. Вядучую ролю сярод іх, акрамя Кастамарава і Шаўчэнкі, гралі Г. Андрузскі, В. Белазерскі, Н. Гулак, П. Куліш.
5 красавіка 1847 г. Шаўчэнка быў арыштаваны па даносе падчас уезда ў Кіеў і на наступны дзень адпраўлены ў Пецярбург.
30 траўня 1847 года Шаўчэнку быў абвешчаны царскі прысуд аб спасылцы яго ў Асобны Арэнбуржскі корпус радавым салдатам «пад строгі нагляд з забаронай пісаць і маляваць». Сваю службу ён праходзіў у Орскай крэпасці.
Нягледзячы на строгі нагляд, Шаўчэнка намаляваў аўтапартрэт, працягнуў пісаць паэтычныя творы, якія змяшчаў у невялікія «захаляўныя кніжыцы».
У траўні 1848 Тараса Рыгоравіча залічылі ў склад экспедыцыі контр-адмірала Аляксея Бутакова. Заданнем экспедыцыі было вывучыць і навукова апісаць Аральскае мора. У экспедыцыі Шаўчэнка намаляваў шэраг пейзажных малюнкаў і працягнуў працу над літаратурнымі творамі.
У лістападзе 1849 пасля цяжкага пераходу праз пустынныя стэпы паэт прыбыў у Арэнбург.
Падчас сваёй службы ў ссылцы, ён прымаў удзел у экспедыцыі ў горы Каратау, дзе, нягледзячы на забарону, стварыў каля ста малюнкаў. У 1852 Тарас Шаўчэнка пачаў пісаць прозу на рускай мове. Пазней яму былі палегчаныя ўмовы ссылкі, дзякуючы прыязным стасункам з новым камендантам ўмацавання.
У 1855 годзе пачаў перапіску з мастаком, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў Фёдарам Талстым адносна хадайніцтва аб сваім вызваленні.
Цяжка захварэўшы яшчэ ў канцы 1860 Тарас Шаўчэнка працягвае працаваць, перапісваецца з сябрамі, малюе.
Тарас Рыгоравіч пайшоў з жыцця 26 лютага 1861. Яго цела было пахавана на Смаленскіх могілках у Пецярбургу, але потым згодна з яго «Запаветам», яго прах быў перавезены ва Украіну.
10 траўня 1861 года недалёка ад Канева на Чарнечай гары пахавалі Тараса Рыгоравіча Шаўчэнка.
Неабсяжны ўклад Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі ў сусветную культуру шануецца не толькі ва Украіне, але і за яе межамі: ва ўсім свеце налічваецца больш за 1200 помнікаў Шаўчэнку, яго імем называюцца вуліцы, навучальныя ўстановы, у яго гонар здымаецца мноства фільмаў і ставяцца п'есы.
Шаўчэнка навекі стаў неад'емнай часткай гісторыі і культуры ўкраінскага народа.
Дзякуем за тое, што наведалі нашу інтэрактыўную біяграфію Тараса Шаўчэнкі.
Нашай мэтай было стварэнне сапраўды цікавага і карыснага адлюстравання жыцця вялікага сусветнага паэта.
Менавіта таму мы жадаем удасканаліць гэтую старонку, дапаўняючы яе ўсё большай колькасцю фарбаў.
Таму калі ў Вас ёсць ідэі датычна гэтага сайта ці вы знайшлі памылку ці недакладнасць — напішыце нам на Shevchenko@ukrlib.com.ua